1 траўня 2024, Серада, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Філіп Брыдлаў: Стасункі NATO і РФ рухаюцца да стратэгічнага паваротнага пункту

1
Філіп Брыдлаў: Стасункі NATO і РФ рухаюцца да стратэгічнага паваротнага пункту

Галоўнакамандуючы сіламі NATO ў Еўропе звярнуўся ў Пентагон з просьбай аб перакідцы дадатковых войскаў.

Таксама Філіп Брыдлаў просіць падаць баявое абсталяванне ў сувязі з бесперапыннай расейскай пагрозай. Амерыканскі генерал заявіў у панядзелак, 4 лістапада, што ўзмоцненая прысутнасць сіл альянсу патрабуецца ў краінах Балтыі, у Польшчы і ў Румыніі, паведамляе Deutsche Welle.

Ён таксама перасцярог, што стасункі NATO і Масквы рухаюцца да «стратэгічнага паваротнага пункту».

Акрамя таго, Брыдлаў адзначыў, што «справа ідзе да дэмаркацыі і размыцця існай украінска-расейскай мяжы». З ягоных слоў, «у такіх умовах можа паўстаць замарожаны канфлікт».

Галоўнакамандуючы таксама звярнуў увагу і на той факт, што ў прымежных раёнах Расеі пастаянна мяняюць размяшчэнне адразу сем вайсковых брыгад, таму дакладную колькасць жаўнераў у іх цяжка вызначыць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках