1 траўня 2024, Серада, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НЗ на АЭС у Растове: спыненыя два энэргаблокі

11
НЗ на АЭС у Растове: спыненыя два энэргаблокі

На Растоўскай АЭС аварыйна спыненыя энэргаблокі нумар адзін і нумар два.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на экстранныя службы рэгіёну.

Суразмоўца агенцтва распавёў, што спыненне адбылася а 05:23 мск, у сувязі з чым была парушаная падача электраэнэргіі па сетках спажыўцам. «Радыяцыйная абстаноўка ў норме», - дадаў ён.

Прадстаўнік Упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў Растоўскай АЭС паведаміў ТАСС, што прычынай адключэння блокаў стала спрацоўванне абароны адной з электрападстанцый. Ён таксама распавёў, што было парушанае электразабеспячэнне Адыгеі, Краснадарскага краю і Растоўскай вобласці.

У той жа час пазней стала вядома, што ў гэтыя рэгіёны падача электрычнасці вядзецца праз рэзервовыя лініі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках