1 траўня 2024, Серада, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Севастопалі загарэўся расейскі вайсковы карабель (Відэа)

20

Раніцай у аўторак, 4 лістапада, у бухце Севастопаля загарэўся вялікі супрацьлодкавы карабель «Керч» Чарнаморскага флоту.

Цяпер пажар лакалізаваны. Пра гэта паведамляе РІА «Новости».

Вайсковы карабель стаяў у севастопальскай бухце на планавым рамонце.

Як паведамляецца, пажар на ім пачаўся а 5 раніцы. Як піша мясцовае онлайн-выданне «Газета Севастопаль», у тушэнні ўзгарання на вайсковым караблі бралі ўдзел пажарныя буксіры. Цяпер ўзгаранне лакалізаванае: ідзе белы дым. Ахвяраў і пацярпелых няма, перадае «Дождь».

На месца пажару прыбыў і камандуючы Чарнаморскім флотам. Цяпер у порце застаюцца аварыйна-выратавальныя групы, якія працягнуць дзяжурства. Ідзе агляд машыннага аддзялення, дзе ўласна і адбыўся пажар, з прылеглых да яго адсекаў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках