1 траўня 2024, Серада, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выходных у Менску пройдуць кірмашы

На выходных у Менску пройдуць кірмашы

У бліжэйшыя выходныя ў Менску пройдуць спецыялізаваныя кірмашы.

У бліжэйшыя выходныя, 7, 8 і 9 лістапада, у Менску пройдуць спецыялізаваныя кірмашы з удзелам арганізацый спажывецкай кааперацыі і рыбная, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Паводле інфармацыі ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама, у пятніцу і суботу (7 і 8 лістапада) з 9.00 да 17.00 на пляцоўцы каля Палаца спорту свае тавары прэзентуюць прадпрыемствы спажыўкааперацыі. Пакупнікам прапануюць свежую і перапрацаваную плодаагароднінную прадукцыю ўраджаю 2014 года, ягады, грыбы, мяса, каўбасныя, хлебабулачныя, кандытарскія і іншыя вырабы. Працягласць гандлёвых радоў складзе каля 400 м.

Традыцыйна святочную атмасферу створаць разнастайныя меню аб'ектаў грамадскага харчавання і культурна-забаўляльная праграма калектываў мастацкай самадзейнасці.

У суботу і нядзелю (8 і 9 лістапада) на пляцоўцы каля комплексу «Чыжоўка-Арэна» разгорнецца спецыялізаваны рыбны кірмаш з удзелам 20 рыбгасаў рэспублікі, якія без гандлёвых надбавак будуць прадаваць свежую рыбу і прадукты яе перапрацоўкі. У асартыменце карп, карась, таўсталобік, белы амур, шчупак, фарэль, сом, асятровыя. І на гэты раз не абыдзецца без фірмовай духмянай юшкі.

Дарэчы, рыбныя кірмашы будуць праходзіць у адміністрацыйных раёнах Менска на выходных днях аж да 28 снежня. Адрасы, даты і час арганізатары паведамяць дадаткова.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках