28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС: Не працуеш паўгода - у турму

259
МУС: Не працуеш паўгода - у турму

Непрацуючых шэсць месяцаў беларусаў будуць саджаць.

Галоўнае ўпраўленне аховы правапарадку і прафілактыкі (ГУАПП) МУС Беларусі прапануе ўвесці адміністрацыйную адказнасць грамадзян за ўхіленне ад фінансавання дзяржаўных расходаў. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе ведамства.

"Сёння ў заканадаўстве няма нормаў, якія даюць аснову для працы з дармаедамі. Але яны прапісаныя ў Канстытуцыі. У адпаведнасці з арт. 56 Асноўнага закона краіны грамадзяне абавязаны браць удзел у фінансаванні дзяржаўных расходаў шляхам выплаты дзяржаўных падаткаў, мытаў і іншых плацяжоў", - распавялі ў міністэрстве.

КаАП прапануецца дапоўніць арт. 17.15, у адпаведнасці з якім ухіленне паўналетняга працаздольнага пастаянна пражываючага на тэрыторыі Беларусі грамадзяніна больш за шэсць месяцаў на працягу года ад фінансавання дзяржаўных расходаў (шляхам выплаты падаткаў, збораў i iншых плацяжоў) цягне санкцыі ў выглядзе адміністрацыйнага арышту.

Адначасова патрабуецца ўнясенне дапаўненняў у ПВКаАП - у частцы надзялення супрацоўнікаў падатковых органаў правам складання пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях паводле гэтага артыкула. Разгляд жа такіх спраў трэба ўскласці на суддзяў раённых і гарадскіх судоў. Прычым грамадзяне, прыцягнутыя да адміністрацыйнага арышту, павінны ў абавязковым парадку прыцягвацца і да працы.

Замацаванне ў заканадаўстве мер адміністрацыйнага прымусу дазволіла б эфектыўна ўплываць на асацыяльных элементаў, якія ўхіляюцца ад працоўнай дзейнасці. У той жа час прапанаваныя меры павінны выкарыстоўвацца ў выключных выпадках, з сур'ёзнай прапрацоўкай пытання і катэгорый асоб, да якіх яны могуць прымяняцца.

Напісаць каментар 259

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках