1 траўня 2024, Серада, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы акупавалі расейскі аўтарынак

27
Беларусы акупавалі расейскі аўтарынак

Жыхары нашай краіны карыстаюцца розніцай курсаў валют.

Аляксандр Лукашэнка незадаволены абмежаваннямі паставак беларускай прадукцыі ў Расею. У Менску праблему ўвязваюць з санкцыямі Масквы супраць заходніх вытворцаў, у якіх беларусы купляюць танную сыравіну, перапрацоўваюць, а потым адпраўляюць суседзям. Але, са слоў Лукашэнкі, гэта не з'яўляецца парушэннем эмбарга. Вось і эксперты ўпэўненыя - развіцця канфлікт не атрымае, паколькі пытанне тэхнічна і хутка будзе ўрэгуляванае, паведамляе тэлеканал «Мир».

Тым часам празрыстымі межамі еўразійскай прасторы ўжо на ўсю моц карыстаюцца шараговыя грамадзяне. Напрыклад, сёння праз розніцу курсу валют аўтамабілі выгадна купляць у Расеі і гнаць іх у Беларусь. Трэба сказаць, што карысць відавочная, але пад выглядам новенькіх іншамарак у рэспубліку хлынулі бітыя і скрадзеныя аўто.

На самым буйным аўтарынку ў Беларусі - іншамаркі і машыны айчыннай зборкі. Кожны дзень тут выстаўляюць на продаж тысячы машын: і новыя, і патрыманыя. Але бяда ў тым, што пакупнікоў з кожным днём становіцца ўсё менш. Прадпрымальнікі жартуюць - усе пакупнікі эмігравалі ў суседнюю Расею. Гэта дазваляюць і празрыстыя межы, і спрошчаны парадак мытнага афармлення.

Так, напрыклад, у памежным Смаленску аўтасалоны сапраўды акупавалі беларусы. На радзіме купляць аўто часам абыходзіцца даражэй у пару тысячу даляраў. Галоўная прычына - слабы расейскі рубель. Беларусам, якія прывыклі рабіць назапашванні ў далярах і еўра, гэта на руку. У выніку толькі за кастрычнік у Расею беларусы вывезлі блізу $20 млн. Такімі тэмпамі аўтарынак у рэспубліцы хутка знікне зусім, палохаюць ў беларускай аўтамабільнай асацыяцыі і пішуць лісты да міністраў.

А яшчэ нядаўна - да стварэння Мытнага саюза усё было наадварот. Расейцы масава скуплялі аўтамабілі ў Беларусі. Сёння ж беларускія бізнэсоўцы толькі падлічваюць страты, а да расейскіх калегаў адчуваюць нешта сярэдняе - паміж зайздрасцю і рэўнасцю.

Аднак на новых пакупніках вырашылі рабіць бізнес ашуканцы. Жыхарка Беларусі Святлана (яна просіць не паказваць сваёй асобы) стала ахвярай зламыснікаў. Грошы на машыну збірала амаль 10 гадоў. Хацела зэканоміць і аўтамабіль купіла у расейцаў, а калі адправілася рэгістраваць куплю ў ДАІ высветлілася: набытая машына - двайнік, дакладна такі ж аўтамабіль замежнай вытворчасці стаў на ўлік у Пінску. Святлана спадзявалася на хуткае расследаванне, паколькі ў яе засталіся пашпартныя звесткі прадаўца, аднак усё апынулася куды больш складана.

«Гэтая асоба валодала ім (аўтамабілем) на аснове даверанасці, выдадзенай братам, які цяпер пражывае ў Расейскай Федэрацыі. У некаторай ступені расследаванне ўскладненае выкананнем на тэрыторыі іншай дзяржавы аказання прававой дапамогі», - распавёў начальнік аддзела Следчага камітэта Магілёўскай вобласці Кірыл Касцюшкі.

Следчыя пацвярджаюць: аўто з крымінальным мінулым ідуць у Беларусь суцэльным патокам. У продажы могуць апынуцца машыны, якія сагналі, аўто, за якія першыя ўладальнікі не выплацілі крэдыты, не пагасілі запазычанасці, пратэрміноўкі. Многія людзі, купляючы машыну ў Маскве, не паспяваюць выехаць за МКАД, як іх на першым пасту спыняюць і машыну канфіскуюць.

Нядаўна ў МУС зверылі ідэнтыфікацыйныя нумары аўтамабіляў, зарэгістраваных у Беларусі, з расейскай базай дадзеных. Высветлілася, што больш за шэсцьсот машын адначасова за рэгістраваныя ў дзвюх краінах, а 200 машын-двайнікоў знаходзяцца ў вышуку. У Дзяржаўтаінспекцыі прапануюць больш старанна правяраць усе транспартныя сродкі, якія прыбылі ў Беларусь з краін Мытнага саюза.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках