1 траўня 2024, Серада, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уезд у Верхні горад зрабілі платным

5

Гадзіна стаянкі ўнутры сталічнага квартала з сённяшняга дня будзе каштаваць 20 тысяч рублёў.

Да платнага ўезду на плошчу Свабоды сталічныя аўтаўладальнікі ўжо прывыклі. Схема такая: на ўездзе націскаеш на кнопку, атрымліваеш талон, шлагбаўм адчыняецца. Заязджаеш, ставіш машыну, займаешся сваімі справамі. Зрэшты, нават калі машыну не ставіць (напрыклад, трэба забраць чалавека з банка або бара), усё роўна палічаць той самы мінімальны час паркоўкі. Калі прыходзіць час з'язджаць, трэба ўставіць талон, атрыманы на ўездзе, у спецыяльны апарат і аплаціць наяўнымі грашыма час стаянкі - 20 тысяч рублёў за гадзіну. На выездзе перад шлагбаўмам трэба зноў уставіць талон у іншы ўжо апарат і, калі ўсё аплачана, можна выязджаць, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Пазней шлагбаўмы паставілі на вуліцы Энгельса і ў пачатку вуліцы Зыбіцкай. Увечары ўезд свабодны, а днём - паводле спісаў. Каля кожнага з шлагбаўмаў дагэтуль стаіць вартаўнік, які параўноўвае нумары машын, якія прыязджаюць, са сваёй паперкай.

- Гэта нумары машын супрацоўнікаў мясцовых офісаў, - тлумачылі ахоўнікі. Праўда, дамовіўшыся, можна было праехаць за грошы, нават не будучы супрацоўнікам офіса, занесеных у спіс.

Цяпер жа ўсе ўезды ва ўнутраныя кварталы Верхняга горада абсталююць прыладамі накшталт тых, што ўжо стаяць на плошчы Свабоды.

Новае абсталяванне ўжо ўсталёўваюць. Плануецца, што сістэма запрацуе з панядзелка, 1 снежня. Такім чынам, платным стане ўезд на тэрыторыю ўсяго квартала, гэта значыць на плошчу Свабоды, Музычны завулак, вуліцы Зыбіцкую, Герцэна, Кірылы і Мяфодзія, частка вуліцы Энгельса. Кошт прастою - або праезду - па самым цэнтры горада застанецца ранейшым, 20 тысяч рублёў за гадзіну.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках