6 траўня 2024, панядзелак, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяменчанка: Украіна павінна адмовіцца ад ганебных менскіх пагадненняў

19

Камандзіры добраахвотніцкіх батальёнаў прапаноўваюць адмовіцца ад фармату менскіх пагадненняў.

Пра гэта заявіў народны дэпутат Украіны, былы камандзір батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка.

«Нам неабходна адмовіцца ад ганебных менскіх пагадненняў. Гэты фармат нічога не гарантуе... Нам неабходна перайсці да іншага фармату, фармату у якім удзельнічаюць заходнія пасярэднікі і, перш за ўсё, ЗША. Таму што гэтыя зневажальныя перамовы, калі не выканана ні адна ўмова перамір'я, калі падаюць кошты нафты, падае курс рубля, пачынаюцца паўстанні прыгнечаных народаў супраць крамлёўскай хунты, а мы ў гэты час просім міру - усё гэта павінна сысці ў мінулае», - сказаў Сяменчанка, словы якога прыводзіць карэспандэнт ЛІГАБізнесІнформ.

Сяменчанка адзначыў, што, з ягонай інфармацыі, Вярхоўная Рада гатова ўзяць на сябе ініцыятыву ў гэтым пытанні.

Нагадаем, 20 верасня ў Менску паводле вынікаў Трохбаковай сустрэчы кантактнай групы па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне быў падпісаны мемарандум. Дакумент складаецца з 9-ці пунктаў, у якіх змяшчаецца забарона на прымяненне ўсіх відаў зброі і вядзення наступальных дзеянняў. Згодна з мемарандумам, варагуючыя бакі абавязаныя адвесці сваю цяжкую вайсковую тэхніку ад ўмоўнай лініі фронту на 15 км кожная. Уздоўж усёй расійска-украінскай мяжы будзе працаваць назіральная місія АБСЕ. Першая дамоўленасць аб спыненні агню была дасягнутая 5 верасня ў Менску. Аднак, на ўсходзе Украіны і баевікі, і расейскія вайскоўцы працягваюць абстрэльваць мірнае насельніцтва і сілы АТА.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках