6 траўня 2024, панядзелак, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША пацвердзілі падтрымку суверэнітэта Казахстана

7
ЗША пацвердзілі падтрымку суверэнітэта Казахстана

ЗША будуць нязменна падтрымліваць незалежнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Казахстана.

Гэтае абяцанне прагучала падчас афіцыйнага візіту міністра замежных спраў Казахстана Ерлана Ідрысава ў ЗША, паведамляе «Голас Амерыкі».

Падчас візіту дзяржсакратар ЗША Джон Кэры і Ідрысаў старшынствавалі на трэцім раундзе дыялогу аб стратэгічным партнёрстве.

У апублікаванай сумеснай заяве гаворыцца, што абодва бакі падкрэслілі «ўстойлівыя і развітыя» двухбаковыя адносіны паміж Казахстанам і ЗША і пацвердзілі сваю прыхільнасць да паглыблення стратэгічнага партнёрства.

«Злучаныя Штаты выказалі сваю нязменную падтрымку незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Казахстана ў момант, калі Казахстан рыхтуецца адзначыць 23-ю гадавіну сваёй незалежнасці 16 снежня», - гаворыцца ў заяве.

Аднак Казахстан устрымаўся ад падтрымкі жорсткай пазіцыі Вашынгтона ў дачыненні да Расеі, якую ЗША абвінавачваюць у падбухторванні сепаратысцкага насілля ва Усходняй Украіне.

Хоць у заяве Расея не згадваецца, у дакуменце ўказваецца, што ЗША «цэняць адкрыты дыялог з Казахстанам аб крызісе ва Украіне і вітаюць уклад Казахстана ў спецыяльную маніторынгавую місію АБСЕ ва Украіне і ягоную прыхільнасць да аказання эканамічнай дапамогі Украіне».

Казахстан і ЗША пацвердзілі сумесныя абавязацельствы аб прадухіленні распаўсюджвання зброі масавага знішчэння, гаворыцца ў сумеснай заяве.

ЗША пацвердзілі сваю падтрымку ўступлення Казахстана ў СГА і свае намеры прадаўжаць працу з Казахстанам для завяршэння працэсу ўступлення як мага хутчэй.

«Абодва бакі надаюць важнае значэнне актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы гандлю і інвестыцый пры павазе міжнародных абавязацельстваў і стандартаў», - гаворыцца ў заяве.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках