28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты Brent абрынуўся ніжэй за $63 упершыню з ліпеня 2009 года

2
Кошт нафты Brent абрынуўся ніжэй за $63 упершыню з ліпеня 2009 года

Цана барэля паўночнаморскай нафты Brent упершыню з ліпеня 2009 года апусцілася ніжэй за $63.

Аналітыкі называюць падзенне нафтавых коштаў адной з галоўных прычын зніжэння курсу расейскага рубля, піша РБК.

Падчас сённяшніх таргоў на біржы ICE Futures кошт ф'ючэрсаў Brent з пастаўкай у студзені 2015 апускаўся да $62,93 за барэль, што прыкладна на 1% ніжэй за ўзровень закрыцця ўчорашніх таргоў і з'яўляецца самым нізкім паказчыкам з 17 ліпеня 2009 года. Паводле стану на 11:40 мск кошт студзеньскага ф'ючэрса Brent складаў $63,21 за барэль, што на 0,74% ніжэй за ўзровень закрыцця папярэдніх таргоў. Кошт студзеньскіх ф'ючэрсаў нафты маркі WTI апускаўся сёння да $58,86 за бар.

У пятніцу кошт нафтавага кошыка АПЕК знізіўся яшчэ на 1,4% і ўпершыню больш чым за пяць гадоў апусціўся на ўзровень $60 за бар. Як паведаміў сёння сакратарыят міжнароднай картэлі краін-экспарцёраў нафты, кошык АПЕК паводле стану на справаздачную дату 11 снежня 2014 г патаннеў на $0,85, а яго кошт афіцыйна склаў $60,50 за бар. Гэта яе самы нізкі паказчык з 13 ліпеня 2009 года.

Раней намеснік старшыні Замежэканомбанка і былы намеснік міністра эканамічнага развіцця РФ Андрэй Клепач заявіў, што курс рубля да даляра стабілізуецца пасля таго, як цэны на нафту перавысяць узровень $70 за бар.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках