27 красавiка 2024, Субота, 21:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пярэваратня ў пагонах» з Гомеля судзяць у Магілёве

9
«Пярэваратня ў пагонах» з Гомеля судзяць у Магілёве

Магілёўскі абласны суд прыступіў да разгляду справы намесніка начальніка крымінальнай міліцыі УУС Гомельскага аблвыканкама.

Вячаслава Іваненку абвінавачваюць у шэрагу карупцыйных злачынстваў. Згодна з выстаўленымі абвінавачаннямі, яму інкрымінуецца дача і атрыманне хабару, махлярства і саўдзел у злачынстве. Абвінавачаны знаходзіцца пад вартай, паведамляе БелаПАН.

Паводле справы таксама праходзіць грамадзянін Расеі, які пастаянна пражывае ў Беларусі, Андрэй Касмін, які абвінавачваецца ў дачы хабару паўторна або ў буйным памеры.

Паколькі пасля атрымання Касміным абвінаваўчага заключэння не прайшлі адведзеныя законам пяць сутак, суддзя Сяргей Каралёў прыняў пастанову перанесці працэс на 16 снежня.

Як паведаміла журналістам прадстаўніца дзяржаўнага абвінавачвання пракурор Таццяна Амосава, справа Іваненкі складаецца з трох тамоў, паводле іх праходзяць каля 10 сведак. У сваю чаргу адвакаты падсудных пакуль адмаўляюцца ад размовы з журналістамі, а таксама не паведамляюць, ці прызнаюць іх падабаронныя сваю віну.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках