27 красавiка 2024, Субота, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намесніка дырэктара «Белдзяржпаляванне будуць судзіць у Менску

1
Намесніка дырэктара «Белдзяржпаляванне будуць судзіць у Менску

Пракуратура Менска накіравала ў суд матэрыялы крымінальнай справы аб незаконнай выдачы пасведчанняў на права палявання.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ў гарадской пракуратуры.

Крымінальная справа была распачатая летам гэтага года паводле фактаў атрымання хабараў намеснікам дырэктара РУП «Белдзяржпаляванне», выяўленых супрацоўнікамі падраздзяленняў у барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Менгарвыканкама. Як паведамляла следства, устаноўленыя таксама два іншыя фігуранты злачыннага бізнэсу, якія з'яўляюцца адказнымі работнікамі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету і рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў».

Устаноўлена, што двое апошніх пад падставай спрыяльнага развязання пытанняў, звязаных з паспяховай здачай спецыяльнага паляўнічага іспыту, неабходнага для атрымання пасведчання на права палявання, а таксама выдачай пасведчанняў на права кіравання маторнымі суднамі і заменай міжнародных пасведчанняў на права кіравання прагулачнымі суднамі, схілялі грамадзян да выплаты незаконнага ўзнагароджання службовым асобам адпаведных арганізацый, прапаноўваючы выканаць пасрэдніцкія паслугі. Пры гэтым частку атрыманых сродкаў зламыснікі прысвойвалі і распараджаліся імі па сваім меркаванні, а частку перадавалі намесніку дырэктара РУП «Белдзяржпаляванне», які з'яўляецца старшынём камісіі ў прыёме спецыяльнага паляўнічай экзамену.

Следчымі ўстаноўлена і задакументавана 19 эпізодаў крымінальна каральных дзеянняў, учыненых абвінавачанымі. Намеснік дырэктара РУП «Белдзяржпаляванне» абвінавачваецца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.430 КК (атрыманне хабару паўторна групай асоб). Ён адзіны прызнаў сваю віну ў зробленым.

Дзеянні двух яго саўдзельнікаў кваліфікаваныя адразу паводле некалькіх складаў злачынстваў. Кожнаму з іх выстаўленыя абвінавачванні ў здзяйсненні падбухторвання да дачы хабару паўторна, дачы хабару паўторна і махлярстве, здзейсненым паўторна групай асобаў.

У працэсе расследавання мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, ужытая да абвінавачаных, не змянялася. На іх маёмасць, у тым ліку аўтамабілі і грашовыя сродкі, накладзены арышт.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках