28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малдова, Украіна і Грузія сталі вайсковымі саюзнікамі ЗША

43
Малдова, Украіна і Грузія сталі вайсковымі саюзнікамі ЗША

Малдова, разам з Украінай і Грузіяй, атрымала статус асноўнага вайсковага хаўрусніка ЗША за межамі НАТА.

Гэта прадугледжвае законапраект аб падтрымцы свабоды Украіны, які прынялі Cенат і Палата прадстаўнікоў Кангрэса Злучаных Штатаў Амерыкі. Аўтарам дакумента з'яўляецца сенатар Роберт Менендэс, піша партал «Навіны Mail.Ru».

Згодна з законапраектам, Малдова, Украіна і Грузія атрымаюць статус галоўнага саюзніка ЗША па-за Паўночнаатлантычнага альянсу, пасля чаго Амерыка санкцыянуе прапанаванне дапамогі вайсковаму, грамадзянскаму, энергетычнаму і абароннаму сектарам гэтых дзяржаў. Дакумент прадугледжвае таксама пастаўку ва Украіну смяротных і несмяротных узбраенняў, уключаючы бранябойную і процітанкавую зброю і боепрыпасы да яе.

Законапраект дазволіць прэзідэнту ЗША ўвесці новыя санкцыі супраць «Газпрама» ў выпадку зніжэння паставак прыроднага газу ў краіны НАТА, а таксама ў Малдову, Украіну і ў Грузію. Дадатковыя санкцыі таксама могуць быць уведзеныя супраць «Росабаронэкспарта». Цяпер законапраект павінны быць падпісаны прэзідэнтам ЗША.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках