1 траўня 2024, Серада, 22:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

YouTube назваў самыя папулярныя кліпы 2014

11

Самым папулярным у гэтым годзе музычным відэа выявіўся кліп Кэці Пэры.

Колькасць праглядаў роліка, знятага на песню «Dark Horse», склала 717120382, піша Rolling Stone.

Другое месца дасталася Энрыке Іглесіясу: гішпанамоўная версія яго іскрамётнага трэка Bailando так палюбілася публіцы, што кліп прагледзелі 589430897 раз.

Трэцяе месца падзялілі Шакіра і Рыяна: дуэт двух гэтых зорак проста не мог не стаць хітом сусветнага маштабу. Кліп Can not Remember to Forget You набраў 443412502 праглядаў.

На чацвёртым месцы зноў выявілася Шакіра, праўда на гэты раз з сольнай працай «La La La (Brazil 2014)».

Ну а пяцёрку самых папулярных кліпаў YouTube замкнула відэа Джэйсана Дарула і Снуп Дога «Wiggle».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках