1 траўня 2024, Серада, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка прапанаваў забраць у Расеі права вета ў Радзе Бяспекі ААН

12
Парашэнка прапанаваў забраць у Расеі права вета ў Радзе Бяспекі ААН

У Расеі трэба забраць права вета ў Радзе бяспекі ААН, паколькі яна з'яўляецца агрэсарам.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падчас свайго візіту ў Аўстралію, паведамляе "Корреспондент" са спасылкай на тэлеканал АВС.

"Мы павінныя быць абсалютна адкрытымі і простымі: канфлікт на ўсходзе Украіны дэманструе неэфектыўнасць пасляваеннай сістэмы глабальнай бяспекі, у тым ліку Рады Бяспекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. І такое адбываецца, калі адзін з пастаянных чальцоў, які мае права вета, з'яўляецца агрэсарам. Мы павінныя развіваць новую сістэму, якая можа спыніць развіццё гэтай сітуацыі ва ўсім свеце", - адзначыў Парашэнка.

Ён таксама падкрэсліў, што гатовы прапанаваць змены ў Раду бяспекі ААН, аднак неабходна пазбавіць Расею, якая з'яўляецца агрэсарам, права вета.

"Я сумняваюся, што мы гатовыя цяпер, каб публічна абмеркаваць спосаб, як трэба змяніць Раду Бяспекі. Напэўна, мы павінныя забраць права вета ў пастаяннага чальца", - рэзюмаваў Парашэнка.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках