4 траўня 2024, Субота, 11:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямцоў: Абвал рубля - гэта плата за «крымнаш», агрэсію і гнілую прапаганду

29
Нямцоў: Абвал рубля - гэта плата за «крымнаш», агрэсію і гнілую прапаганду

Кіраўнік расейскай апазіцыйнай партыі «РПР-ПАРНАС» Барыс Нямцоў назваў учорашні рэкордны абвал рубля «чорным панядзелкам».

Расейскі апазіцыянер Барыс Нямцоў мяркуе, што рэзкае падзенне рубля - следства неадэкватнай палітыкі расейскага кіраўніцтва.

Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

«Рубель паваліўся больш чым на 10%. Гэта плата за «крымнаш», за агрэсію, неадэкватнасць улады, за хлусню, гнілую прапаганду. 1000 разоў я гэта ўсё каза – ніхто не верыў. Можа, ужо пара зразумець, што параноік вядзе краіну ў прорву? Ці трэба, каб да 90 упаў?» - заявіў Нямцоў.

15 Снежня каціроўкі расейскага рубля да даляра ЗША і еўра рэзка ўпалі. Еўра наблізіўся да адзнакі 80 рублёў, а даляр пераадолеў бар'ер у 62 рублі.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках