4 траўня 2024, Субота, 13:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Washington Post: Расейская эканоміка асуджаная

19
Washington Post: Расейская эканоміка асуджаная

Павышэнне адсоткавай стаўкі Цэнтрабанкам Расеі з'яўляецца адчайным крокам у выратаванні рубля.

Расейская эканоміка схільная да рызыкі глыбокай рэцэсіі, піша The Washington Post.

Як адзначаецца ў артыкуле, пацешная рэч адбылася з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, пакуль ён накручваў стратэгічныя кругі вакол Захаду. Расейская эканоміка павалілася, піша zn.ua.

Цэнтральны банк на экстраннай нарадзе падняў ключавую стаўку адразу на 6,5 адсоткавых пункта - да 17%. «Гэта адчайны крок дзеля выратавання расейскай валюты, але дасягаецца ён за кошт прынясення ў ахвяру эканоміку Расеі. Такім чынам, нават калі гэта «спрацуе», усё павернецца яшчэ горш», - піша рэпарцёр выдання Мэт О'Браян.

Гэта класічны выгляд крызісу для рынку, што развіваецца. Але Расея - не столькі эканоміка, колькі бізнэс па экспарце нафты, які субсідуе ўсё астатняе. Вось чаму спалучэнне росту паставак з ЗША і падзенне попыту у Еўропе, Кітаі і Японіі ўдарыла па ёй асабліва моцна. Танная нафта азначае для расейскіх кампаній меншую колькасць даляраў, якія можна памяняць на рублі. Зніжаецца попыт на рублі, іх кошт падае. Санкцыі праз уварванне Расеі ва Украіну пагоршылі даляравы дэфіцыт у РФ.

«Складзеце гэта ўсё, і атрымаецца прыкладна 22-адсоткавае падзенне рубля за апошні месяц, толькі на панядзелак (15 снежня - рэд) прыйшлося падзенне ў 11%», - піша аўтар.

Рубель сёлета ўпаў нават больш, чым украінская грыўна або нафта маркі Brent. «І будзе толькі горш». Разумееце, Расея засела ў эканамічнай «Пастцы-22» (раман амерыканскага пісьменніка Джозэфа Хелера, назва азначае безвыходнасць сітуацыі. - рэд)», - гаворыцца ў артыкуле.

Расейская эканоміка мае патрэбу ў больш нізкай адсоткавай стаўцы, якая падштурхне яе рост, але яе кампаніям патрэбна больш высокая стаўка, каб падштурхнуць курс рубля вышэй і зрабіць даляравыя запазычанні менш дарагімі.

«Такім чынам, што б яны не зрабілі, яны б усё роўна б апраставалосіліся. Калі б яны захавалі адсоткавыя стаўкі на нізкім узроўні, то рубель працягнуў бы падаць, інфляцыя б пайшла ў верх, і буйныя карпарацыі выпрабавалі б дэфолт, але, па меншай меры эканоміка не ўпала б так моцна», - піша О'Браян.

Замест гэтага, Расея зрабіла б выбар і падвысіла стаўкі з 10,5 да 17% адным махам. Такая стаўка пагражае паміраючай эканоміцы Расеі глыбокай рэцэсіяй, яе ўзровень, як ужо прагназуюць расейскія банкі, будзе вагацца ад 4,5 да 4,7%, калі нафта застанецца на ўзроўні $60 за барэль. Але, магчыма, гэта спыніць падзенне рубля. «Убачым. Калі гэта не дапаможа, Расея будзе вымушаная звярнуцца да мер кантролю капіталу, каб падтрымаць курс рубля, і, магчыма, нават прасіць дапамогі МВФ», - гаворыцца ў артыкуле.

Расея Пуціна, як і СССР, моцная толькі пры высокіх коштах нафты. «У 1970-х гадах мы памыляліся, думаючы, што ўварванне СССР у Афганістан азначае наш пройгрыш у Халоднай вайне. Але ў рэальнасці яны натыкнуліся на «свой В'етнам», і маглі пракарміць свой народ толькі, пакуль кошт нафты быў высокі», - адзначае аўтар публікацыі.

У 1980-х гадах кошты нафты дасягнулі дна, эканамічны міраж СССР разышоўся, людзі спрабавалі здабыць ежу ў пустых крамах. Гэтая гісторыя паўтараецца цяпер, толькі без марксізму-ленінізму. Пуцін мог дазволіць сабе ўварвацца ў Грузію і ва Украіну, калі кошты нафты вымяраліся трохзначнымі лічбамі, але калі яны ўпалі ў два разы, Расея ўжо нічога не можа сабе дазволіць.

«Пуцін можа гуляць у шахматы, пакуль мы гуляем у шашкі, але толькі калі мы пазычым яму грошы на шахматны набор», - рэзюмуе аўтар.

Цэнтральны банк Расеі пасля рэкорднага абвалу рубля ў гадзіну ночы па маскоўскім часе рэзка падняў ключавую стаўку з 10,5% да 17%. Як напісала агенцтва Bloomberg, гэта самае высокае адначасовае падвышэнне стаўкі з часоў дэфолту ў Расеі 1998 года.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках