4 траўня 2024, Субота, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Біржавы курс еўра перавысіў 83 расейскіх рублі

26
Біржавы курс еўра перавысіў 83 расейскіх рублі

На таргах на Маскоўскай біржы ў аўторак раніцай курс даляра перавысіў 66 руб, еўра - 83 руб.

Расейская валюта прадоўжыла падзенне на фоне навін, аб зніжэнні коштаў нафты - кошт барэля маркі Brent упершыню з ліпеня 2009 года апусцілася ніжэй за 60 даляраў, піша РБК.

А 12:01 еўра таргаваўся на Маскоўскай біржы на ўзроўні 83,23 руб, даляр - на ўзроўні 66,69 руб.

Пачатак таргоў ў аўторак адзначыўся паслабленнем амерыканскай і еўрапейскай валюты ў адносінах да рубля, якое адбылося ўслед за павышэннем Цэнтрабанкам ключавой стаўкі да 17% гадавых.

Еўра на біржы падаў да 72,45 руб, даляр - да 58,15 руб.

Аднак неўзабаве рубель прадоўжыў падзенне нягледзячы на павышэнне ключавой стаўкі на фоне падзення коштаў нафты. А 10:45 мск у аўторак на лонданскіх электронных таргах кошт барэля Brent склаў $59,92. У Нью-Ёрку амерыканская нафта WTI на гэтай сесіі гандлюецца па большай частцы ніжэй за $56 за бар, дасягнуўшы а 10:45 паводле Менску мінімуму у $55,19.

Галоўны эксперт цэнтра эканамічнага прагназавання Газпрамбанка Ягор Сусін сказаў, што на пазабіржавых таргах у панядзелак еўра быў вышэйшы, ягоны курс перавышаў 80 рублёў, таму адносна гэтага курсу еўрапейскай валюты пакуль моцна не вырас.

«Цяпер мы назіраем паслабленне даляра адносна еўра, таму рубель мацней падае да еўра, чым да амерыканскай валюты, - адзначыў Сусін. - Гэта звязана з тым, што еўра доўгі час быў недаацэнены адносна даляра. Акрамя таго, 11 снежня завяршыўся апошні аўкцыён ФРС, на якім было выкуплена звыш $400 млрд».

На думку Сусіна, са сканчэннем аўкцыёнаў ФРС па выкупе з рынку даляравай ліквіднасці (аўкцыёны праводзіліся ў кастрычніку - снежні) на рынку амерыканскай валюты не будзе назірацца дэфіцыту ліквіднасці, што замарудзіць умацаванне даляра. Са слоў эксперта, еўра мае больш высокі патэнцыял рост. «У Еўропы нізкія працэнтныя стаўкі і вялікі станоўчы бягучы баланс. Усё гэта стварае перадумовы для далейшага росту еўра», - мяркуе ён.

Аналітык «Адкрыццё брокер» Андрэй Качаткоў сказаў, што паслабленне рубля, якое зноў назіраецца на біржы, можна было прадбачыць. «Паніка не скончылася. Інвестары закрываюць рублёвыя пазіцыі, ідзе распродаж акцый, - адзначыў ён.- ЦБ пакуль абмежаваўся толькі павышэннем стаўкі, але гэтых мер відавочна недастаткова. Неабходна таксама абмежаваць надаванне рублёвай ліквіднасці, а таксама разабрацца са спекулянтамі». Са слоў аналітыка, калі ЦБ бліжэйшым часам не распачне новых крокаў па ўмацаванні нацыянальнай валюты, то рубель працягне губляць у вазе. «Прычым яго дэвальвацыя паскорыцца, - мяркуе Качаткоў. - Ф'ючэрсы на еўра на рынку ўжо каштуюць 82 рублі. Растлумачыць тое, што адбываецца нейкімі фундаментальнымі фактарамі нельга. Мабыць, рубель уступіў у «зону цудаў», дзе магчыма ўсё што заўгодна».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках