4 траўня 2024, Субота, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На вуліцах Менска запалілі навагоднюю ілюмінацыю

9

Новы год усё бліжэй, і горад усё больш актыўна загараецца святочнай ілюмінацыяй.

Учора ўвечары, калі Менск ахутаў анамальна густы туман, адбылося першае і пробнае ўключэнне агнёў на галоўных елках і святочным падсвятленні на праспектах, піша onliner.by.

Асноўныя гарадскія елкі ўсталяваныя на Кастрычніцкай плошчы, ля розных «палацаў» Менска, каля Нацыянальнай бібліятэкі, «Менск-Арэны», «Чыжоўка-Арэны», Камароўскага рынку, у Лошыцкім парку і іншых лакацыях. Спецыялісты УП «Менгарсвятло» ўпрыгожылі іх 338 гірляндамі і 16,5 тысячамі лямпачак.

- Існуе графік, зацверджаны намеснікам старшыні Менгарвыканкама, - распавялі ва УП «Менгарсвятло». - Пачынаючы з 15 снежня пры ўключэнні вонкавага асвятлення ў горадзе будуць запальвацца і елкі. У будныя дні агні будуць гарэць з надыходам цемры да 23:00 і кожную раніцу з 6:00 да, прыкладна, 09:00. Уся ілюмінацыя праспектаў уключыцца на Новы год і Каляды. З 24 да 26 снежня ілюмінацыя будзе працаваць кругласутачна.

Нарэшце ва ўсёй красе паўстаў аб'ект, які ў мінулы месяц прыкоўваў да сябе ўсеагульную ўвагу. Елка на Кастрычніцкай плошчы, упрыгожаная беларускімі арнаментамі, у цёмны час сутак глядзіцца эфектна. Яна, дарэчы, стала самай высокай у Менску.

Самай нестандартнай можна назваць елку на пляцоўцы перад Белдзяржфілармоніяй. Яе дэкорам займалася кампанія «Газпром трансгаз Беларусь» і не паскупілася на карпаратыўныя элементы. Замест зоркі верхавіну конусу вянчае лагатып кампаніі, які свеціцца.

Учора ўвечары ўключылася святочная падсвятленні і ўздоўж праспекта Пераможцаў. На дрэвах ўсталяваныя 82 гірлянды.

Аб'ёмныя светлавыя канструкцыі ў выглядзе елачных цацак, адна з якіх ужо ўсталяваная каля «Арэны-Сіці», 24 снежня з'явяцца і на Кастрычніцкай плошчы.

Святочная ілюмінацыя ў Менску будзе працаваць да 14 студзеня ўключна.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках