4 траўня 2024, Субота, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За год загінулі 66 журналістаў

За год загінулі 66 журналістаў

У 2014 годзе загінулі 66 журналістаў, выконваючы сваю працу.

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе міжнароднай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў», паведамляе АФН.

У 2013 годзе паведамлялася аб 73 загінулых супрацоўніках СМІ.

Самай небяспечнай для работнікаў СМІ краінай, як і годам раней, застаецца Сірыя, дзе ў гэтым годзе загінулі 15 журналістаў. Сямёра рэпарцёраў загінулі пры асвятленні падзей у Палестыне, шасцёра - ва Украіне, па чатыры загінулых у Лівіі і Іраку, па тры - у Афганістане, Мексіцы і на Філіпінах.

Паводле звестак арганізацыі, 178 журналістаў былі арыштаваныя, у тым ліку 29 чалавек - у Кітаі. У 2014 годзе былі выкрадзеныя 119 журналістаў, у тым ліку 33 чалавекі - ва Украіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках