4 траўня 2024, Субота, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страты беларускіх прадпрыемстваў дасягнулі 10,9 трлн

5
Страты беларускіх прадпрыемстваў дасягнулі 10,9 трлн

Паводле вынікаў працы за студзень-кастрычнік 2014 стратнымі былі 1150 арганізацый, або 14,2% ад агульнай колькасці арганізацый.

Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт, піша АФН.

Сума чыстай страты стратных арганізацый за студзень-кастрычнік 2014 склала 10,9 трлн рублёў, або ў 1,7 разы больш, чым за студзень-кастрычнік 2013.

Найбольшы адсотак (ад агульнай колькасці) стратных прадпрыемстваў прыпадае на Менск - 26,9%, найменшы - на Гарадзенскую вобласць- 8,3%.

Найбольшая ўдзельная вага стратных прадпрыемстваў склалася ў рыбалоўстве і рыбаводстве - 68,4%, у прамысловасці - 26,7%, гасцінічным і рэстаранным бізнэсе - 16,9%, у фінансавай дзейнасці - 14,3%, гандлі - 13,9%, транспарце - 13,7%.

Найменшая доля стратных прадпрыемстваў зафіксаваная ў ахове здароўя і прадстаўленні сацыяльных паслуг - 4,3%, сувязі - 6,4%, адукацыі - 7,2%, сельскай гаспадарцы - 7,0%.

У 2013 годзе стратнымі былі 752 арганізацыі (9,1% ад агульнай колькасці), сума іх чыстай страты склала 8,8 трлн рублёў (у 2,6 разы больш, чым за 2012).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках