6 траўня 2024, панядзелак, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы з Польшчай затрымалі беларуса з крадзенымі экскаватарамі

Грамадзянін Беларусі спрабаваў вывезці з Польшчы два экскаватары.

Інфармацыя аб затрыманні размешчаная на афіцыйным сайце аддзелу памежнай службы Падляшша Польшчы, паведамляе БелТА.

Грамадзяніна Беларусі затрымалі на польскай частцы памежнага пераходу Кузніца - Брузгі 29 лістапада. Ён спрабаваў вывезці з Польшчы ў Беларусь два экскаватары 1990 года выпуску. Тэхніка выявілася крадзенай.

Абсталяванне канфіскавалі і ацанілі ў $18,5 тысяч. Перавозчык затрыманы і перададзены польскім праваахоўнікам. За падобнае правапарушэнне яму пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад 3 месяцаў да 5 гадоў, паведамляе прэс-служба аддзела памежнай службы.

Фота: podlaski.strazgraniczna.pl

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках