1 траўня 2024, Серада, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэсты ў Маскве: пратэстоўцы часова перакрылі Цвярскую

7

Лекары і педагогі, што пратэстуюць супраць пазбаўлення сацыяльнага жылля, на час перакрылі Цвярскую вуліцу Масквы, расцягнуўшы банэр з надпісам «Вярніце нам сацыяльнае жыллё».

Акцыя скончылася без затрыманняў, паведамляе ў сваім твітэры блогер Філіп Кірэеў ў аўторак, 23 снежня.

З ягоных слоў, акцыя пачалася ля будынка маскоўскага дэпартамента жыллёвай палітыкі, якія актывісты ў колькасці 15-20 чалавек паспрабавалі ўзяць штурмам, паведамляе«Дождь».

Пасля таго, як ахова дэпартамента выклікала паліцыю, актывісты пакінулі будынак і накіраваліся ў бок сталічнай мэрыі. Пазней яны перакрылі Цвярскую вуліцу, расцягнуўшы банер «Вярніце нам сацыяльнае жыллё».

Праз перакрыццё Цвярской на ёй утварыўся затор, у які трапілі, у тым ліку, супрацоўнікі праваахоўных органаў. Актывісты прастаялі з банэрамі некалькі хвілін, пасля чаго сышлі ў двары. Са слоў Кірэева, нікога з іх не затрымалі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках