7 траўня 2024, aўторак, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Кучма: Перамовы ў Менску могуць прайсці на наступным тыдні

8
Леанід Кучма: Перамовы ў Менску могуць прайсці на наступным тыдні

Наступны раўнд перамоваў трохбаковай групы ў «менскім фармаце» можа адбыцца на наступным тыдні.

Пра гэта журналістам распавёў былы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, - паведамляе «Інтэрфакс».

«Наступны раўнд можа быць на наступным тыдні, - сказаў ён. - Агонь не спыніўся, але я мяркую, што гэта асноватворны дакумент, на які спасылаецца ўвесь свет і важна, што подпіс пад гэтым дакументам паставіла і Расея».

Кучма мяркуе, што менскія пагадненні павінны выконвацца ў тым выглядзе, у якім яны былі падпісаныя. «Я стаю на тым, і прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка стаіць на тым, што ні ў якім разе мы не маем права мяняць хоць адзін пункт гэтага тэксту. Гэта асноватворны дакумент, і калі б ён выконваўся, мы б жылі ў зусім іншай краіне», - сказаў былы прэзідэнт.

У панядзелак, 1 снежня, у зону канфлікту прыбыла дэлегацыя расейскіх вайскоўцаў на чале з намеснікам галоўнакамандуючага Сухапутнымі войскамі Узброеных сіл РФ Аляксандрам Ленцовым. Мэтай паездкі сталі перамовы аб магчымасці спынення агню. На брыфінгу выступілі кіраўнікі Сумеснага цэнтра ў кантролі і каардынацыі пытанняў спынення агню і стабілізацыі лініі размежавання бакоў украінскі генерал-лейтэнант Уладзімір Аскараў і генерал-лейтэнант Аляксандр Лянцоў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках