8 траўня 2024, Серада, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джарэд Лета сыграе злодзея Джокера

2

Warner Bros абвясціла аб планах экранізацыі коміксаў «Атрад самагубцаў».

Фронтмэн гурта 30 Seconds to Mars Джарэд Лета сыграе злодзея Джокера, апанентам яму на здымачнай пляцоўцы стане Уіл Сміт, які пераўвасобіцца ў ворага Бэтмэна, Дэдшота, піша «Інтэрфакс». У зорным складзе лічацца Марго Робі («Воўк з Уол-стрыт»), Том Хардзі і мадэль Кара Дэлевінь.

У гэтай экранізацыі коміксаў гледачы ўбачаць групу зладзеяў, якія выконваюць адмысловае заданне, паведамляецца ў замежных інтэрнэт-крыніцах. Падрабязнасці сюжэту пакуль трымаюцца ў сакрэце. Выхад карціны запланаваны на жнівень 2016 года. Рэжысёрам стане Дэвід Эер, які працаваў над хітамі «Фарсаж» і «Лютасць».

Джарэду трэба будзе паспаборнічаць у акцёрскім майстэрстве з Хітам Лэджэрам, які пышна сыграў Джокера ў фільме Крыстафера Нолана «Цёмны рыцар» і атрымаў за гэтую ролю «Оскар», пасмяротна. Зрэшты, 42-гадовы Джарэд таксама атрымаў «Оскар» у гэтым годзе за ролю ў фільме «Даласкі клуб пакупнікоў».

Першай жа роляй на вялікім экране Джарэда Лета стала роля ў фільме «Абрэзкавая коўдра» (яшчэ ў 1995 годзе), дзе ён сыграў разам з Вайнонай Райдэр. У 1997 годзе Джарэд сыграў ролю, якая прызначалася першапачаткова Тому Крузу, у фільме «Прэфантэйн», гісторыі жыцця легендарнага бягуна Стыва Прэфантэйна. 1998 быў паспяховым для акцёра, які з'явіўся ў карціне Тэрэнса Маліка «Тонкая чырвоная лінія» як частка магутнага акцёрскага складу, які ўключаў Ніка Нолці, Джорджа Клуні і Шона Пэна. Таксама акцёр і музыка сыграў галоўную ролю ў «Гарадскіх легендах», экранізацыі жанру жаху.

Фота: interfax.by

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках