5 траўня 2024, Нядзеля, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанец паказаў зорнае неба ў гарадах без святла (Відэа)

2

Брытанец «выключыў» святло ў Лондане і паспрабаваў паказаць зорнае неба над горадам.

Кадры зорнага неба сапраўдныя: яны былі знятыя аўтарам роліка ў мясцовасці, дзе адсутнічаюць ліхтары, шчыльны аўтамабільны рух і няма іншых крыніц святла, піша onliner.by.

Затым здымкі прайшлі апрацоўку, што зрабіла іх «больш прывабнымі», прызнаўся Нікалас Бьюэр.

«Упершыню ідэя зрабіць нешта падобнае прыйшла да мяне пасля чытання артыкула аб блэкаўце ў Лос-Анджэлесе ў 1994 годзе. Тады многія тэлефанавалі ў 911 і паведамлялі аб дзіўных аблоках у небе, якія на самай справе былі бачнымі фрагментамі Млечнага шляху. Гэта і прымусіла мяне задумацца аб тым, што праз святло горада мы губляем сувязь з начным небам», - распавёў Бьюэр.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках