5 траўня 2024, Нядзеля, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гэтая зіма будзе больш халоднай за папярэднюю

6
Гэтая зіма будзе больш халоднай за папярэднюю

Сказаць, наколькі снежнай будзе зіма ў Беларусі, пакуль нельга.

Гэтая зіма будзе больш халоднай за папярэднюю, паведаміў сёння журналістам начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў, паведамляе карэспандэнт БелТА.

«Паводле папярэдняга прагнозу, тэмпература паветра ў снежні будзе адпавядаць кліматычнай норме, характэрнай для першага месяца зімы (мінус 5-7 градусаў). Пры гэтым для першага месяца зімы, які можна назваць пераходным перыядам, будзе характэрны няўстойлівы характар надвор'я», - сказаў Дзмітрый Рабаў. Калі цяпер тэрыторыя Беларусі знаходзіцца пад уплывам халодных антыцыклонаў, якія абумовілі марознае надвор'е, то ўжо на выхадных чакаецца пацяпленне, стане больш мокра.

«У навагоднюю ноч тэмпература паветра па рэспубліцы з верагоднасцю ў 70% складзе ад мінус 4-5 градусаў па паўночным усходзе да плюс 1-2 градусаў па захадзе краіны. У Менску чакаецца ўначы мінус 1-3, а ўдзень - каля 0. Агулам па рэспубліцы прагназуюцца невялікія ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу», - растлумачыў Зміцер Рабаў.

Са слоў сіноптыка, у студзені надвор'е таксама выявіцца ў межах кліматычнай нормы. Падобнай можна назваць сітуацыю і з лютым, праўда, адно адрозненне ўсё ж будзе: у паўднёвых раёнах сярэдняя месячная тэмпература паветра выявіцца на 0,1-0,5 градуса ніжэй за кліматычную норму.

«Казаць пра ўсталяванне анамальна нізкіх тэмператур у зімовы перыяд 2014-2015 гадоў не прыходзіцца. Штогод тэмпература паветра апускаецца да мінус 20-30 градусаў, асабліва гэта характэрна для студзеня. Такія тэмпературы магчымыя і ў гэтым годзе, - дадаў Дзмітрый Рабаў. - Сказаць, наколькі снежнай будзе зіма, нельга. Бо для таго, каб выпала вельмі шмат снегу, дастаткова ўсяго аднаго цыклона».

У Беларусі самай халоднай, паводле вынікаў метэаралагічных назіранняў, з'яўляецца зіма 1939-1940 гадоў, калі на метэастанцыі Талачын тэмпература паветра склала мінус 42,2 градуса.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках