2 траўня 2024, Чацвер, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна рыхтуе пазоў супраць РФ у Міжнародны суд ААН

3
Украіна рыхтуе пазоў супраць РФ у Міжнародны суд ААН

Украіна мае намер падаць пазоў у Міжнародны суд ААН супраць Расеі паводле факта фінансавання тэрарызму.

Пра гэта журналістам сказаў міністр юстыцыі краіны Павел Пятрэнка, пішуць «Украінскія навіны».

«Цяпер ідзе падрыхтоўка да падачы шэрагу пазоваў у Міжнародны суд ААН па тых канвенцый, дзе Расея дала згоду на абавязковы судовы разгляд, прынамсі, у пытанні забароны фінансавання тэрарызму», - паведаміў ён.

Міністр адзначыў, што, згодна з рэгламентам суда, перад непасрэднай падачай пазову павінны прайсці дасудовыя кансультацыі, якія могуць доўжыцца ад 6 месяцаў да года.

Калі на гэтай стадыі стораны не дасягнуць кампрамісу, то адна са старон мае права звярнуцца ў Міжнародны суд ААН.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках