2 траўня 2024, Чацвер, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Псіхолаг: Жэсты Пуціна выдаюць, што ён сам не верыць у свае словы

29
Псіхолаг: Жэсты Пуціна выдаюць, што ён сам не верыць у свае словы

Псіхолаг прааналізаваў рухі расейскага прэзідэнта падчас выступу перад Федэральным сходам.

Падчас звароту да палітычнай эліты Расеі прэзідэнт Уладзімір Пуцін не адрываў вачэй ад паперкі і часам уздымаў левае брыво, якое выдае, што ён сам не верыць у тое, што чытае, паведамляе zn.ua.

Аб гэтым піша нямецкі таблоід Bild, які папрасіў вядомага ў Нямеччыне псіхолага Моніку Матчын прааналізаваць жэсты расейскага прэзідэнта. Эксперт вылучыў некалькі рухаў, якія могуць сведчыць аб сапраўдных думках Пуціна.

У прыватнасці, да кафедры ён ішоў падцягнуты і размахваў рукамі. Але, заўважае псіхолаг, звычайна прэзідэнт Расеі так не робіць.

"Такім чынам ён хацеў паказаць сваю сілу і адкрытасць. Гэта суцэльны спектакль", - лічыць Матчын.

Яна таксама заўважыла, што Пуцін хапаў рукамі краі кафедры кожны раз, калі казаў пра "веліч" Расеі і гісторыі. Гэта прыкмета таго, што ён хацеў здацца рашучым і магутным. Таксама падчас прамовы ён увесь час моршчыў лоб і не адводзіў вачэй ад паперкі з прамовай.

"Ён вельмі жорстка прывязаны да тэксту, нібы раб. Гэта пацвярджае і тое, што ён амаль не махае рукамi, але час ад часу тузае левым плячом. Ён бы і хацеў больш рухацца, але ведае: стрыманасць мовы цела - прыкмета ўлады", - кажа псіхолаг.

Калі Пуцін чытаў прамову, час ад часу ён паднімаў бровы, каб вылучыць нейкі эпізод. Але часам ён падымаў толькі адно брыво.

"Гэта азначае, што ён сам не верыў некаторым сваім выказванням", - кажа Матчын.

Яна таксама заўважыла, што на словах пра чыноўнікаў, "якія працуюць больш празрыста", і пра праведзеныя праверкі Пуцін зрабіў жэст рукой у бок.

"Гэта жэст супярэчнасці паводзін. Гэта значыць ён на самай справе не верыць у эфектыўнасць праверак, якія праводзяцца ў дзяржаўным апараце", - сказала эксперт.

Пуцін у сваім пасланні да Федэральнага сходу заявіў, што не збіраецца мяняць сваю агрэсіўную палітыку ў дачыненні да Украіны праз санкцыі Захаду. Ніхто не зможа сілай і ціскам паўплываць на Расею, каб яна змяніла сваю палітыку ў адносінах да Украіны, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падчас свайго штогадовага звароту да Федэральнага сходу ў чацвер, 4 снежня.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках