1 траўня 2024, Серада, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Масквы знялі відэа аб «мясным туры» ў Віцебск

35

Два масквічы праехалі больш за паўтысячы кіламетраў, каб купіць у Віцебску беларускія мяса і сасіскі.

Пра свае прыгоды ў Беларусі яны знялі відэаролік, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

За мясам расейцы адпраўляюцца на Полацкі рынак, але, не знайшоўшы там абменнага пункта, пачынаюць яго пошукі па ўсім горадзе. Пры гэтым яны са здзіўленнем заўважаюць, што маскоўскі час стаў супадаць з беларускім, а вось расейская валюта ў параўнанні з беларускім рублём моцна патаннела. «Трэба было ўкладваць грошы ў беларускія рублі...але ж хто ведаў», - робяць выснову простыя маскоўскія хлопцы.

Таксама мясныя турысты заўважаюць, што ім вельмі падабаецца аўтамабільны рух у Віцебску, аднак самі пастаянна паркуюцца з парушэннем правілаў і ездзяць па газонах.

Нягледзячы на ўсе прыгоды, на Полацкім рынку вандроўнікі мяса не купілі, бо з выразу пераборлівых маскоўскіх гасцей там прапаноўвалі «тухляк». Затым яны хацелі адправіцца на Смаленскі рынак, але замест гэтага паехалі ў «Еўраопт», дзе купілі тушонку, каўбасу, сасіскі і ваду «Бацькава», аднак, як ні дзіўна, мяса не знайшлі.

Не задавальняў жыхароў расейскай сталіцы і асартымент фірмовай крамы віцебскага мясакамбіната «Мяскавіт» на праспекце Фрунзе, у выніку яны пакінулі наш горад некалькі расчараваныя.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках