1 траўня 2024, Серада, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійскі палітолаг: Пуцін тройчы памыліўся, напаўшы на Украіну

33
Расійскі палітолаг: Пуцін тройчы памыліўся, напаўшы на Украіну

Прэзідэнт РФ пралічыўся адразу ў некалькіх кірунках і не чакаў, што наступствы агрэсіі ў дачыненні да Украіны будуць гэткімі сур'ёзнымі.

Пра гэта расейскі палітолаг Зміцер Арэшкін сказаў у інтэрв'ю gordon.ua.

"Па-першае, ён быў упэўнены, што Захад слабы, баязлівы, прагны, і дзеля нафты і газу "праглыне" анэксію Крыма і вайну ў Данбасе гэтак жа, як калісьці "праглынуў" ваенныя дзеянні Расеі ў Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Па-другое, ён паверыў дакладам аб масавых настроях жыхароў Усходу Украіны на карысць далучэння да Расеі. Гэта непрафесіяналізм, а, можа, нават і злая воля тых, хто яго да гэтай пастановы падштурхоўваў", - кажа палітолаг.

"Так, Усход Украіны не любіць Захад, не любіць Кіеў... Магчыма... Але зусім не збіраецца ісці пад Расею. Наколькі я разумею, Усход хацеў больш правоў, больш самастойнасці, але не аддзялення ад Украіны", - мяркуе Арэшкін.

І па-трэцяе, паводле версіі палітолага, Пуцін быў упэўнены ў тым, што яго людзі ў СБУ, ва Узброеных сілах Украіны цалкам кантралююць сітуацыю і не дазволяць украінскаму войску сур'ёзна супраціўляцца. У Крыму гэта спрацавала. "Ён ніяк не чакаў, што Украіна ўсяго за некалькі месяцаў створыць баяздольнае войска. Цяпер калі Расея паспрабуе рушыць наперад з Усходу Украіны наперад, велізарныя страты расейскіх войскаў будуць непазбежныя. Гэтага ён дазволіць сабе не можа", - мяркуе Арэшкін.

На ягоную думку, Пуцін усё роўна будзе падтрымліваць кволае вогнішча вайны на ўсходзе Украіны - гэта адзіны спосаб для яго ствараць ілюзію сілы. "У Расеі, з яе хілай эканомікай, у сумленнай канкурэнцыі шанцаў на перамогу няма", - сказаў ён.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках