1 траўня 2024, Серада, 15:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макарэвіч атрымае прэмію за абарону правоў чалавека

11
Макарэвіч атрымае прэмію за абарону правоў чалавека

Лідар гурту «Машына часу» стаў лаўрэатам прэміі Маскоўскай Хельсінскай групы ў намінацыі «За абарону правоў чалавека сродкамі культуры і мастацтва».

Пра гэта паведамляе Colta.ru.

Акрамя Андрэя Макарэвіча ўзнагароду атрымаюць дэпутат Пскоўскага гарадскога заканадаўчага сходу Леў Шлосберг, намеснік галоўнага рэдактара «Маскоўскага камсамольца» Айдэр Муждабаеў, старшыня камітэта «Грамадзянскае садзейнічанне» Святлана Ганушкіна, вядучая радыёстанцыі «Эхо Москвы» Натэла Балцянская і адвакат Раміль Ахметгаліеў.

Як тлумачыць выданне, выбар лаўрэатаў прэміі не з'яўляецца прафесійным конкурсам. Вызначэнне пераможцаў у кожнай намінацыі адлюстроўвае прызнанне заслуг і аўтарытэту кандыдата на думку чальцоў МХГ.

Штогадовыя прэміі Маскоўскай Хельсінскай групы ўстаноўлены для заахвочвання ініцыятыў у галіне абароны правоў чалавека і развіцця праваабарончага руху ў Расеі. Прэмія мае персанальны характар і прысуджаецца кожнаму намінанту не больш за адзін раз. У намінацыі «За абарону правоў чалавека сродкамі культуры і мастацтва» ў розны час узнагароды атрымлівалі лідар гурту ДДТ Юры Шаўчук, пісьменнік-сатырык Віктар Шандаровіч, драматургі Міхаіл Угараў і Уладзімір Сінельнікаў, актрыса Лія Ахеджакава.

Маскоўская Хельсінская група - найстарэйшая з дзейных у Расеі праваабарончых арганізацый. Яна была створаная 12 траўня 1976 года.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках