22 траўня 2024, Серада, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юлія Цімашэнка: Перамовы без санкцый немагчымыя

17
Юлія Цімашэнка: Перамовы без санкцый немагчымыя

Экс-прэм'ерка Украіны заклікала еўрапейскіх чыноўнікаў да ўвядзення санкцый супраць уладаў краіны.

Пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю італійскаму выданню «Corriere della Sera», інфармуе прэс-служба «Бацькаўшчыны».

«Заходнія краіны ўпершыню абмяркоўваюць магчымасць прымянення санкцый. Такія санкцыі павінны былі б нанесці ўдар па фінансавай падтрымцы дыктатарскага рэжыму і тых палітыках, якія нясуць адказнасць за гвалтоўныя дзеянні супраць украінцаў. Без санкцый немагчыма пачынаць сапраўдныя перамовы, паколькі гэтая ўлада ўжо прадэманстравала сваю здольнасць ігнараваць палітычны дыпламатычны ціск з-за мяжы», - адзначае Цімашэнка.

Экс-прэм'ерка сцвярджае, што санкцыі абсалютна неабходныя, паколькі цяпер пачынаецца адлік кожнай гадзіны, калі яшчэ можна прадухіліць страту чалавечых жыццяў.

Пры гэтым яна таксама акцэнтавала ўвагу на тым, што еўрапейскія палітыкі нарэшце зразумелі, што Януковіч па-блюзнерску грэбуе дэмакратычнымі каштоўнасцямі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках