30 красавiка 2024, aўторак, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі - першы фіналіст прэміі Front Line Defenders

Алесь Бяляцкі - першы фіналіст прэміі Front Line Defenders

Імя лаўрэата праваабарончай прэміі будзе названа 7 сакавіка на цэрымоніі ўручэння ў Дубліне.

10 лютага міжнародная арганізацыя Front Line Defenders прадставіла беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага - першага з шасці фіналістаў 10-й штогадовай прэміі Front Line Defenders для праваабаронцаў у небяспецы, якая ўручаецца ў супрацоўніцтве з медыясеткай «Аль-Джазіра», піша ПЦ «Вясна».

«Алесь Бяляцкі з'яўляецца старшынёй адной з найбуйнейшых праваабарончых арганізацый Беларусі - праваабарончага цэнтра «Вясна». Цэнтр змагаецца супраць смяротнага пакарання, катаванняў і жорсткага абыходжання, адстойвае інтарэсы палітвязняў. Арганізацыю прымусова зачынілі ў 2003 годзе, забараніўшы ёй мець банкаўскія рахункі ў Беларусі. Зараз яе сябры адкрытыя для крымінальнага пераследу за працу ў незарэгістраванай арганізацыі. Потым Алеся арыштавалі за тое, што яго асабістыя банкаўскія рахункі ў Літве і Польшчы выкарыстоўваліся для фінансавання праваабарончай дзейнасці арганізацыі ў Беларусі. 24 лістапада 2011 года яго прысудзілі да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму за «прыніжэнне падатковай базы, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры», - гаворыцца ў прэс-рэлізе арганізацыі.

У гэтым годзе на прэмію Front Line Defenders было вылучана 110 праваабаронцаў з 51 краіны. Лаўрэата прэміі абярэ журы, у склад якога ўваходзяць дэпутаты Ірландскага і Еўрапейскага парламентаў, а таксама прадстаўнікі кіраўніцтва Front Line Defenders і медыясеткі «Аль-Джазіра».

Імя лаўрэата будзе названа 7 сакавіка 2014 года на цэрымоніі ўручэння ў Дубліне (Ірландыя).

«Прэмія Front Line Defenders дазваляе нам адзначыць унікальны ўклад праваабаронцаў у стварэнне больш справядлівага і роўнага грамадства. Той факт, што гэтыя выбітныя людзі вымушаныя змагацца за выжыванне, - не толькі стымул для нас усіх зрабіць для іх больш, але і папрок шматлікім урадам у чэрствасці і абыякавасці», - сказала выканаўчы дырэктар Front Line Defenders Мэры Лалор.

Акрамя Алеся Бяляцкага, праваабаронцы з Гандураса, Пакістана, ААЭ, Бангладэш і Кеніі трапілі ў спіс фіналістаў 10-й прэміі Front Line Defenders, якая з 2005 года ўручаецца ў знак прызнання заслуг асобнага праваабаронцы альбо арганізацыі, якія ўнеслі выключны ўклад у справу абароны правоў чалавека у сябе на радзіме, часта з рызыкай для ўласнага жыцця.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках