30 красавiка 2024, aўторак, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнік: У Год гасціннасці беларусы павінны часцей усміхацца

51
Чыноўнік: У Год гасціннасці беларусы павінны часцей усміхацца

Такое меркаванне выказаў першы намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Гагіеў.

Пра гэта Аляксандр Гагіеў заявіў БелТА.

«У Год гасціннасці мы павінны максімальна папрацаваць над развіццём турыстычнай інфраструктуры ў краіне, сэрвісу і абслугоўвання, - лічыць Аляксандр Гагіеў. - Мы павінны акружыць кожнага турыста клопатам і ўвагай. Хоць беларусам гасціннасці не займаць, але калі мы навучымся быць яшчэ больш ветлівымі, добразычлівымі, яшчэ больш усміхацца - гэта будзе спрыяць стварэнню станоўчага іміджу аб краіне. Пры гэтым хацелася б навучыць усміхацца нашых міліцыянтаў, работнікаў грамадскага харчавання, медыкаў, гэта значыць, каб Беларусь была прывабная не толькі сваёй багатай гісторыяй, культурай, прыгажосцю прыроды, але і атмасферай добразычлівасці і спакою».

На думку першага намесніка міністра, галоўным іспытам на гасціннасць стане для Беларусі ў траўні чэмпіянат свету па хакеі.

«Адна з нашых задач - забяспечыць запаўненне гледачамі ўсіх лядовых трыбун, і мы ў гэтым плане ідзем на рэкорд. Думаю, мы яго ўстановім, прадаўшы каля 600 тыс. квіткоў, у той час як на мінулым чэмпіянаце свету па хакеі было рэалізавана каля 560 тыс.», - сказаў Аляксандр Гагіеў.

Нагадаем, супраць правядзення ЧС па хакеі ў Менску выступаюць многія еўрапейскія і амерыканскія палітыкі, гэта звязана з сістэматычным парушэннем правоў чалавека ў Беларусі.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках