30 красавiка 2024, aўторак, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар менскага ТЮГа звольніўся

3
Дырэктар менскага ТЮГа звольніўся

11 лютага дырэктар Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача ў Менску Мікалай Казюлін сышоў са сваёй пасады.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прыёмнай дырэктарата тэатра.

Звальненню Казюліна папярэднічаў канфлікт з калектывам ТЮГа, які ўзнік з-за разыходжання ў поглядах на творчую дзейнасць тэатра. Дырэктара абвінавачвалі ў непрафесіяналізме і ідэалагізаваным падыходзе да творчасці, а ён, у сваю чаргу, лічыў, што калектыў тэатра заграз у кансерватызме, і заяўляў пра гатоўнасць сысці па ўласным жаданні.

25 студзеня на агульным сходзе трупы калектыў абвясціў Казюліну вотум недаверу. Аналагічная сітуацыя адбылася на сходзе 6 лютага, дзе прысутнічалі намеснік старшыні Менгарвыканкама Ігар Карпенка і начальнік упраўлення культуры гарвыканкама Віталіна Рудзікава.

У канцы мінулага тыдня, перад тым, як напісаць заяву аб сыходзе, Казюлін паведаміў, што ён не сышоўся з мастацкім кіраўніком ТЮГа Уладзімірам Савіцкім «у бачанні спецыфікі развіцця тэатра».

«Я лічу, што ён павінен быць тэатрам для дзяцей - добрым. У ТЮГу на працягу многіх гадоў пануе нядобрая энергетычная атмасфера. ТЮГ з'яўляўся праблемным тэатрам, калі знаходзіўся ў падпарадкаванні Мінкультуры, і застаўся такім, калі яго перадалі гораду. Тут не прымаюць нічога новага, таго, што ідзе ў нагу з часам, што дазваляе рабіць цікавыя праекты. На мой погляд, у тэатры зараз кожны адстойвае свае вузкакарыслівыя інтарэсы. Я чалавек дзяржаўны, і мне цікава, каб бюджэтныя грошы працавалі, і гэта рэальна. Пакуль у тэатры толькі траціна артыстаў мае шчыльны графік. У наведванні тэатра задзейнічаны адміністрацыйны рэсурс», - сказаў цяпер ужо былы кіраўнік ТЮГа.

Для творчага актыву тэатра вестка пра тое, што Мікалай Казюлин сышоў з пасады дырэктара, стала навіной. Загадчыца літаратурна-драматычнай часткай ТЮГа Жанна Лашкевіч паведаміла, што не ведае, да каго пяройдуць абавязкі па кіраўніцтве тэатрам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках