30 красавiка 2024, aўторак, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кісялёў: Грандыёзная памылка лічыць расейцаў і ўкраінцаў адным народам

22
Кісялёў: Грандыёзная памылка лічыць расейцаў і ўкраінцаў адным народам

Тэлевядучы Яўген Кісялёў распавёў, як часта ходзіць на Майдан і пра «восень патрыярха» Януковіча.

Тэлеканал Hromadske TV прыводзіць найбольш яркія цытаты вядомага журналіста.

«Паглядзіце, што паказваюць мясцовыя каналы ў паўднёва-усходніх рэгіёнах Украіны. Там «галімая» прапаганда».

«Калі любы расеец прыязджае жыць і працаваць ва Украіну, то ён першыя некалькі тыдняў ці месяцаў жыве са зманлівым уражаннем, што мы адзін народ. А затым паступова прыходзіць разуменне таго, што гэта зусім іншы народ».

«Гэта грандыёзная памылка, што ўкраінцы і расейцы - гэта адзін падзелены народ».

«Гэта два народы, у якіх шмат агульнага ў мінулым, у якіх, спадзяюся, ёсць агульнае і ў будучыні».

«Майдан разыходзіцца не збіраецца, Майдан набраў сілу, Майдан стаў сур'ёзным фактарам ва ўнутрыпалітычнай сітуацыі, у Майдана сфармаваліся свае лідары...».

«Улада аслабла, але сілы ў яе ўсё яшчэ шмат».

«Януковіч, які быў у пачатку яго прэзідэнцкага тэрміну, і тое, кім ён стаў, гэта два зусім розныя чалавекі. Гэта тое, што я называю «сіндромам восені патрыярха». Гэта калі чалавек, канцэнтруючы ў сваіх руках усе больш улады, становіцца ўсё далей ад сваіх разумных дарадцаў, ад сваіх разумных памочнікаў, застаецца сам-насам з сабой у выдуманым свеце».

«Не глядзіце тыя тэлеканалы, якія ператварыліся ў інструмент праўладнай прапаганды. Не глядзіце некаторыя расейскія тэлеканалы».

Нагадаем, акцыі пратэсту ва Украіне пачаліся ў лістападзе мінулага года пасля адмовы ўраду краіны падпісаць дамову аб асацыяцыі з ЕЗ. Пасля спробаў сілавога разгону Еўрамайдана пратэсты ўспыхнулі з новай сілай і распаўсюдзіліся практычна на ўсе рэгіёны. У сярэдзіне студзеня адбыліся самыя жорсткія сутыкненні паміж спецназам і дэманстрантамі, ахвярамі якіх сталі чатыры чалавекі, у тым ліку беларус Міхаіл Жызнеўскі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках