30 красавiка 2024, aўторак, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паніка ў Казахстане: абменнікі паралізаваныя, крамы зачыненыя

53
Паніка ў Казахстане: абменнікі паралізаваныя, крамы зачыненыя

Шэраг гандлёвых кропак у найбуйнейшым горадзе Казахстана Алматы абмежавалі продаж прадуктаў харчавання.

Некаторыя крамы зачыніліся або тэрмінова мяняюць кошты. Аператыўным штабам, якія існуюць у кожным раёне горада, дадзеныя даручэнні высветліць сітуацыю. Нагадаем, Нацбанк Казахстана сёння адмовіўся ад падтрымкі курсу тэнге.

На працягу апошніх пяці гадоў абменны курс тэнге да даляра ЗША падтрымліваўся на ўзроўні 150 тэнге/$1 плюс-мінус 3%. Яшчэ тры тыдні таму Нацбанк заяўляў пра непахіснасць ранейшай курсавой палітыкі, піша gazeta.ua.

Нечаканае рашэнне рэгулятара фактычна паралізавала працу крамаў па продажы бытавой тэхнікі і аўтамабіляў, а таксама выклікала цяжкасці з купляй насельніцтвам замежнай валюты ў абменных пунктах.

Нагадаем, падобная карціна была і ў Беларусі падчас крызісу 2011 года. Некалькі дзён таму Нацыянальны банк Украіны (НБУ) таксама перайшоў да гнуткага курсаўтварэння.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках