17 траўня 2024, Пятніца, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь ідзе пахаладанне

1
У Беларусь ідзе пахаладанне
Фота: Charter97.org

Прагноз надвор'я на найбліжэйшыя тры дні.

Сіноптыкі расказалі пра надвор'е ў Беларусі на найбліжэйшыя дні. 1 траўня будзе цёпла і без ападкаў. Вецер няўстойлівы слабы.Уночы +6..+12°С, месцамі +3..+5°С, максімальная днём +20..+26°С. У Менску +23°С.

У чацвер, 2 траўня, уночы +4..+11°С, максімальная ўдзень складзе ад +17°С па паўночным усходзе да +26°С па паўднёвым захадзе краіны. У Менску +22°С.

3 траўня краіна застанецца ў абсягу падвышанага атмасфернага ціску, пры гэтым на тэрыторыю краіны пачне паступаць больш халоднае паветра з паўночнага захаду Расеі.

Уначы будзе ад +3°С па паўночным усходзе да +12°С па паўднёвым захадзе, максімальная ўдзень складзе ад +14°С у паўночна-ўсходніх раёнах да +24°С у паўднёва-заходніх краінах.

У Менску прагназуецца +17°С.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках