13 траўня 2024, панядзелак, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Поўны «Авель» (Відэа)

15

Юры Хашчавацкі і Андрэй Курэйчык - пра прапагандысцкую стужку, якую здымаюць у Менску.

Вядомыя беларускія рэжысёры абмеркавалі фільм «Авель» у «Размове на траіх».

Юры Хашчавацкі і Андрэй Курэйчык распавялі пра тое, чым нацыянальны праект адрозніваецца ад дзяржаўнай замовы. На іх думку, «Авель» стаў рэфлексіяй афіцыйнага Менска на пагрозу «каляровых рэвалюцый».

Пра тое, што беларуская прапаганда задумала свой адказ фільму «Жыве Беларусь», стала вядома ў мінулым годзе.

Сяргей Ждановіч, вядомы як прадзюсар серыяла ПРААН «Вышэй за неба» і яго кампаніі, быў абраны Міністэрствам культуры Беларусі і адміністрацыяй Лукашэнкі для рэалізацыі праекта «Плошча кахання» («Авель»), які закліканы стаць беларускім афіцыйным адказам на «Жыве Беларусь» рэжысёра Кшыштафа Лукашэвіча паводле сцэнару Франка Вячоркі.

На прапагандысцкі фільм плануецца выдаткаваць амаль 2 мільёны даляраў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках