Прапагандыст Крамля: Мы ператворым ЗША ў «радыеактыўны попел»
148- 16.03.2014, 23:31
- 142,139
Дзмітрый Кісялёў палохае Амерыку ядзернай вайной.
Рупар крамлёўскай прапаганды заявіў, што Расея здольная ператварыць ЗША ў радыеактыўны попел.
У вячэрнім эфіры расейскага федэральнага канала «Россия 1» у бок ЗША прагучала пагроза сцерці з твару Зямлі.
Вядучы выніковай праграмы Дзмітрый Кісялёў, кажучы пра падзеі ва Украіне, спачатку сказаў, што Абама пасівеў ад страху, а далей заявіў, што Расея адзіная краіна ў свеце, якая здольная ператварыць ЗША ў радыеактыўны попел.