2 траўня 2024, Чацвер, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Руслан Кашулінскі: Мы паспелі перагрупаваць войскі для абароны краіны

8
Руслан Кашулінскі: Мы паспелі перагрупаваць войскі для абароны краіны

Крымскі сцэнар на поўдні і ўсходзе Украіны не мае шанцаў на ажыццяўленне.

Пра гэта заявіў віцэ-спікер Вярхоўнай Рады Украіны Руслан Кашулінскі, піша «Лiга.нет».

«Варыянтаў няма... няма варыянтаў іх страціць. Любая агрэсія Расеі - гэта вайна, любы крок РФ - гэта вайна. Зараз халодная вайна, але, калі гэта здарыцца, то гэта будзе вельмі крывавая вайна. І тады ўключацца ўсе», - заявіў ён.

Па словах Кашулінскага, нягледзячы на ўсю крытыку на адрас экс-міністра Мінабароны Ігара Ценюха, ён паспеў перагрупаваць Узброеныя сілы.

«Цяпер нашы войскі гатовыя для адбіцця агрэсіі. Мы можам пра гэта гаварыць. І ўся заслуга Ценюха, што б хто не казаў, у тым, што за месяц ён зрабіў тое, што не было зроблена, калі чатыры гады рэальна забівалі войска, насычалі яго ФСБшнай агентурай. Ачысціў, зрабіў, арганізаваў. Калі б не Ценюх - не было б ні частковай мабілізацыі, ні разгортвання войскаў і вучэнняў, не было б максімальнага вылучэння сродкаў на гэтыя патрэбы», - заявіў палітык.

Кашулінскі дадаў, што самі паўднёва-усходнія рэгіёны не асабліва і прагнуць далучэння да Расеі. Прычым, адзначыў віцэ-спікер Рады, утрыманне войскаў каля мяжы абыходзіцца Расеі досыць дорага.

«Яны пра гэта ведаюць і доўга не пратрымаюцца. Што тычыцца сепаратысцкіх воплескаў, то звярніце ўвагу, што яны як узнікаюць, так і знікаюць. Як хвалі - падняліся і на другі дзень затухлі. Няма сіл для таго, каб ажыццявіць сцэнар. Не будуць данетчане імкнуцца ў Расею ў агульнай масе», - падсумаваў Кашулінскі.

Нагадаем, па дадзеных СНБА, Расея сцягнула да ўсходняй мяжы Украіны каля 100 тысяч вайскоўцаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках