2 траўня 2024, Чацвер, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Твітэр» дазволіў адзначаць людзей на фотаздымках

«Твітэр» дазволіў адзначаць людзей на фотаздымках

У мабільнай версіі сацсеткі «Твітэр» дазволілі адзначаць людзей на фотаздымках.

Пра гэта паведамляе афіцыйны блог сэрвіса. На кожным здымку можна адзначыць да дзесяці чалавек, кожны з якіх атрымае адпаведнае апавяшчэнне, піша «Газета.Ru».

Карыстальнікам таксама прапануюць дзяліцца ў сваіх твітах некалькімі фатаграфіямі адначасова. Сістэма аўтаматычна створыць з іх калаж. У адным паведамленні можна апублікаваць да чатырох здымкаў.

«Магчымасць загружаць некалькі фота з'явіцца сёння на iPhone, у хуткім часе гэтая опцыя будзе дададзеная для Android і сайта twitter.com», - гаворыцца ў паведамленні «Твітэру».

У сваю чаргу, The Next Web перадае, што сэрвіс мікраблогаў праводзіць чарговы эксперымент, і кнопку «рэтвіт» можа замяніць кнопка «падзяліцца». У ходзе іншага нядаўняга тэсту, як сцвярджаецца, «Твітэр» прыбіраў знак »@» з адказаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках