4 траўня 2024, Субота, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дмітро Яраш зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты

26
Дмітро Яраш зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты

ЦВК Украіны зарэгістраваў лідэара «Правага сектара» кандыдатам у прэзідэнты.

Пра гэта паведамляе «Украінская праўда».

«На 18:10 аднагалосна ўсе сябры ЦВК прагаласавалі за гэтую пастанову. Яраш зарэгістраваны кандыдатам на пасаду прэзідэнта Украіны», - заявіў кіраўнік прэс-службы ўстановы Канстанцін Хіўрэнка. Ён удакладніў, што гэта адбылося пасля таго, як на патрабаванне ЦВК паступіла пацвярджэнне ад адпаведнага аддзялення «Ощадбанка».

«Гэта адбылося пасля таго, як на патрабаванні ЦВК, якое было выказанае ў адрас адпаведнага аддзялення «Ощадбанка», на працягу гадзіны паступіў афіцыйны адказ, што плацельшчыкам грашовага закладу спадара Яраша сапраўды з'яўляецца спадар Яраш. Гэта значыць ён сам асабіста ўнёс за сябе заклад 2,5 млн грн», - паведаміў Хіўрэнка.

Пасля гэтага аднагалосна была прынятая пастанова аб ягонай рэгістрацыі на пасаду прэзідэнта. Раней ЦВК адклала рэгістрацыю Яраша, каб праверыць, хто ўносіў заклад.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках