1 траўня 2024, Серада, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупанты вызвалілі захопленага ў Крыме ўкраінскага афіцэра

1

Украінскага афіцэра Арцёма Ярмоленку вызвалілі сёння ў дзесяць гадзін раніцы.

Пра гэта капітан праінфармаваў камандаванне брыгады. У бліжэйшы час ён прыбудзе на мацерыковую частку Украіны для далейшага праходжання службы.

Пра гэта распавёў кіраўнік медыя-цэнтра Міністэрства абароны Уладзіслаў Селязнёў у сваім (акаўнце) у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

31-гадовага капітана Арцёма Ярмоленку чатыры дні пратрымалі ў СІЗА Севастопаля. 6 красавіка ў 20:50 на КПП каля інтэрната ў Новафёдараўцы Сакскага раёна Крыма ў яго і яго таварыша Станіслава Карачэўскага ўзнік канфлікт з узброенымі рускімі вайскоўцамі. Апошнія выклікалі падмацаванне і напалі на інтэрнат, дзе жылі вайскоўцы былой Сакскай авіябрыгады. Станіслава Карачэўскага застрэлілі з аўтамата, а Арцёма Ярмоленку збілі і забралі ў Севастопаль.

«Ён патэлефанаваў мне і сказаў, што ўсё добра, - кажа яго жонка Лілія. - Я яго яшчэ не бачыла. Сустрэнемся на пахаванні Стаса».

Станіслава Карачэўскага сёння хаваюць у Бярданску. Развітацца прыбылі калегі Сакскай авіябрыгады.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках