1 траўня 2024, Серада, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Макарэвіч: Крамлёўская прапаганда агідная

60
Андрэй Макарэвіч: Крамлёўская прапаганда агідная

Вядомы музыка лічыць, што расейцам прамываюць мазгі.

Расейскі спявак Андрэй Макарэвіч, які раней жорстка выказаўся супраць расейскага ваеннага ўварвання ва Украіну, распавёў «Радыё Свабода», што расейцы, на яго думку, не маюць аб'ектыўнай інфармацыі аб украінскіх падзеях.

«Вядома, у выніку агіднай прапаганды, якая, як ні дзіўна, усяго толькі некалькі месяцаў у нас на тэлебачанні прысутнічае, у мяне з'явілася адчуванне, што яна працуе. Самыя грубыя, самыя прамалінейныя метады, на жаль, даюць свае вынікі. Нейкая частка насельніцтва апынулася ўразлівай да гэтай справы. Гэта сумна, але не больш за тое», - сказаў музыка.

Макарэвіч па-ранейшаму лічыць памылкай выкарыстанне расейскіх войскаў у Крыме.

«Я лічу, што было памылкай нават не ўжываць, а дэманстраваць наяўнасць ваеннай сілы ў Крыме. Калі ў іх было такое вялікае жаданне праводзіць «рэферэндум», хай бы праводзілі. Калі было жаданне аддзяляцца, хай бы аддзяляліся. Але прычым тут нашы войскі, мне абсалютна незразумела.

Сітуацыя ў Расеі нервовая. Тое, што адбываецца ва Украіне, нашым людзям неабыякава. Мы вялікую колькасць гадоў пражылі разам, і вялікую колькасць гадоў пражылі адной краінай. Стаўленне да таго, што адбываецца, у людзей рознае. А больш нічога не адбываецца. Даляр даражэе паступова.

На жаль, і я, і мы ўсе тут не маем поўнай і аб'ектыўнай інфармацыі. Тое, што ў нас распавядаюць, у мяне стоадсоткавага даверу не выклікае. У мяне адчуванне, што гэта аднабаковае і тэндэнцыйнае асвятленне падзей. А адтуль мы інфармацыі не атрымліваем.

Я лічу, што гэта іх (украінцаў) справа. Як бы ім не было там цяжка, я перакананы, што яны разбяруцца», - сказаў ён.

Нагадаем, пасля таго, як музыка агучыў сваю пазіцыю па Крыме, у дачыненні да яго ў Расеі пачалося цкаванне. У інтэрнэце пачалі збіраць подпісы пад петыцыяй на імя Уладзіміра Пуціна за пазбаўленне Андрэя Макарэвіча звання народнага артыста Расеі і ордэна «За заслугі перад Айчынай» за яго актыўную падтрымку Украіны.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках