1 траўня 2024, Серада, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскіх фізікаў больш не пускаюць у лабараторыі ЗША

8
Расейскіх фізікаў больш не пускаюць у лабараторыі ЗША

Расейскім фізікам заблакавалі доступ у вядучыя амерыканскія лабараторыі, падведамныя Міністэрству энергетыкі ЗША.

Пра гэта ў пятніцу, 11 красавіка, паведаміла газета "Коммерсантъ".

Паводле інфармацыі выдання, у лік лабараторый, якія не будуць даступныя расейскім навукоўцам, увайшла Брукхейвенская нацыянальная лабараторыя, у якой праводзяць даследаванні ў галіне ядзернай фізікі.

Паводле ліста Міністэрства энергетыкі ЗША ад 7 красавіка 2014 года, амерыканскія навукоўцы не павінны кантактаваць з расейскімі калегамі. «Наведванне грамадзянамі Расеі аб'ектаў Міністэрства энергетыкі, уключаючы Брукхейвенскую нацыянальную лабараторыю, адкладзенае на нявызначаны тэрмін», - гаворыцца ў дакуменце. Акрамя таго, у тэксце ліста сказана, што амерыканскім фізікам, якія працуюць на Мінэнерга ЗША, забаронены выезд у Расею.

Аднак аўтары ліста адзначаюць, што такія санкцыі не тычацца тых навуковых супрацоўнікаў, якія ўжо працуюць у лабараторыях.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках