1 траўня 2024, Серада, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна папярэджвае: Расея шукае наступную ахвяру

17
Украіна папярэджвае: Расея шукае наступную ахвяру

Нават бліжэйшыя саюзнікі Расеі не могуць быць упэўнены, што Масква не паквапіцца на іх тэрыторыю.

Пра гэта на брыфінгу ў пятніцу ў Кіеве сказаў дырэктар дэпартамента інфармпалітыкі МЗС Яўген Перабійніс, паведамляе Укрінформ.

«Анэксаваны Крым, Расея сёння знаходзіцца ў пошуку наступнай ахвяры, сведчаннем чаго з'яўляюцца заявы асобных расейскіх чыноўнікаў з тэрытарыяльнымі прэтэнзіямі да Казахстана», - заявіў ён.

«На жаль, нават самыя блізкія саюзнікі Масквы не могуць быць упэўнены, што заўтра Маскве не захочацца паласавацца часткай іх тэрыторыі», - дадаў Перабійніс.

Дыпламат адзначыў, што на сёння практычна ўсе міжнародныя арганізацыі асудзілі ваенныя дзеянні Расеі супраць Украіны і анэксію Крыму.

Аднак, з ягоных слоў, Расея, будучы ізаляванай у свеце, працягвае ігнараваць ацэнкі сусветнай супольнасці і пастановы ўплывовых міжнародных інстытутаў.

«Расея дэманструе ўсяму свету сваё грэблівае стаўленне да сістэмы міжнародных адносін, дзейнічаючы паводле прынцыпу «калі нам пастанова выгадная, мы яе прызнаем, калі не - яе для нас не існуе», - падкрэсліў ён.

Затое, як адзначыў Перабійніс, РФ «упарта спрабуе пусціць пыл у вочы свету», аргументуючы свае дзеянні сфальсіфікаванымі дадзенымі «рэферэндуму» ў Крыме.

Як вядома, расейцы ў Казахстане складаюць 24% насельніцтва. На поўначы Казахстана амаль 50% жыхароў - расейцы, а ў некаторых раёнах іх большасць.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках