1 траўня 2024, Серада, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

70 сепаратыстаў з бітамі напалі на жанчыну-кіроўцу трамвая ў Адэсе

13
70 сепаратыстаў з бітамі напалі на жанчыну-кіроўцу трамвая ў Адэсе

У Адэсе прарасейскія ўдзельнікі беспарадкаў захапілі трамвай.

Яны прымусілі кіроўцу даставіць іх без прыпынкаў на канцавы прыпынак - да Кулікова поля.

Як распавёў сёння на брыфінгу дырэктар камунальнага прадпрыемства "Адэсгорэлектратранс" Дзмітрый Палунін, 10 красавіка а 17:05 паступіла паведамленне аб тым, што на 11-й станцыі Вялікага Фантана - шмат мітынгоўцаў, якія выбягаюць на праезную частку. Гэтыя звесткі перадалі ўсім кіроўцам трамваяў, якія ішлі ў гэтым кірунку, і яны развярнуліся ў бок 6-й станцыі Вялікага Фантана, каб пазбегнуць сутыкненняў і правакацый, паведамляе УНІАН.

"Толькі адзін вагон, які ходзіць 18 маршрутам, не паспеў развярнуцца. На 11-й станцыі Вялікага Фантана туды зайшлі 70-75 чалавек з бітамі і загадалі ехаць да Кулікова поля без прыпынкаў. Але сказалі зрабіць прыпынак на 10-й і 9-й станцыях Вялікага Фантана, бо там таксама былі іх людзі... Яны выйшлі на канцавым прыпынку, і пайшлі ў бок Кулікова поля. А 18.50 рух у бок 11-й станцыі Вялікага Фантана быў адноўлены", - сказаў Палунін.

"Кіроўца трамвая, якая працавала на гэтым трамваі, пасля таго як высадзіла гэтых пасажыраў і прыехала на канчатковую станцыю, была адпраўленая дадому, бо адчула моцны псіхалагічны шок", - распавёў кіраўнік прадпрыемства.

Ён удакладніў, што невядомыя ў вагоне паводзілі сябе шумна, за праезд не заплацілі. Аб тым, што здарылася праінфармаваныя праваахоўныя органы. Са слоў кіроўцы трамвая Вольгі Кетрушкі, у вагоне, акрамя мужчын і жанчын (усе - з бітамі, шмат хто былі ў масках і з чорна-карычневымі стужкамі на вопратцы), былі іншыя пасажыры, салон быў перапоўненым.

"Я была не ў той сітуацыі, каб пярэчыць гэтым людзям", - сказала яна.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках