1 траўня 2024, Серада, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ дапаможа Украіне разлічыцца з Пуціным за газ

14
ЕЗ дапаможа Украіне разлічыцца з Пуціным за газ

Еўракамісія рыхтуе пастанову, паводле якой Украіне будзе нададзеная дапамога ў сплаце запазычанасці перад «Газпромам».

Пра гэта заявіў еўракамісар у пытаннях энэргетыкі Гюнтэр Этынгер у інтэрв'ю аўстрыйскай радыёстанцыі ORF, паведамляе Укрінформ.

«Я працую над пастановай, што стане часткай пакета дапамогі, якая выдзяляецца Украіне МВФ, Еўрапейскім Звязам і Сусветным банкам, і дзякуючы якой з'явіцца магчымасць аплаціць рахункі», - сказаў Этынгер.

Ён таксама праінфармаваў, што плануе сустрэцца ў панядзелак з міністрам энэргетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Юрыем Праданам і міністрам замежных спраў Украіны Андрэем Дзешчыцам.

Што да дэнансаваных у аднабаковым парадку расейскім бокам пагадненняў аб базаванні Чарнаморскага флоту ў Крыме, скасаванні ў сувязі з гэтым зніжкі на кошт газу і пераразлік газавых запазычанасцяў Украіны Этынгер адзначыў, што некаторыя з гэтых момантаў з'яўляюцца несправядлівымі.

Еўракамісар выказаў перакананне, што Украіна разлічыцца з РФ за пастаўлены газ, але, са словах Этынгера, «не так, як налічыў Пуцін, а толькі за тое, што адпавядае кантракту».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках